"ДЫНАМА"-БДУФК — "ГОМЕЛЬ": 25 КАСТРЫЧНІКА Ў 14.00
Усё бліжэй завяршэнне жаночага чэмпіянату краіны-2026.
Нашай камандзе засталося правесці тры супрацьстаяння. Наступнае пройдзе ў нядзелю, 25 кастрычніка, на роднай "сінтэтыцы" стадыёна "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А — з "Гомелем". Пачатак у 14.00.
Уваход на трыбуны вольны. Чакаем заўзятараў на гульні!
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Данііл Дудаль (Бабруйск), памочнікі — Міхаіл Зуброў (Мінск) і Вадзім Гайкевіч (Стоўбцы). Чацвёрты — Антон Краміч (Салігорск). Інспектар матчу — Генадзь Звярок (Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







