ДВА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 25-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 25-га гульнявога дня айчыннага топ-дывізіёна-2026.
У ганаровую адзінадцатку трапілі два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна ўзяло верх над "Арсеналам" — 2:0.
Адзначанымі аказаліся Аляксей ІВАНОЎ і аўтар галявога дубля Карэн ВАРДАНЯН.
Для 29-гадовага абаронцы гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 12-га), для 23-гадовага форварда — пятае (таксама пасля 1-га, 3-га, 4-га і 6-га).








