"БЕЛШЫНА" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У сераду, 28 кастрычніка, наша каманда аддасць апошні доўг календару айчыннай найвышэйшай лігі-2026. У перанесеным паядынку 17-га тура належыць змагацца з "Белшынай" — у Бабруйску, на стадыёне "Спартак" (вул, Кастрычніцкая, 117). Пачатак у 14.00.
КВІТКІ
Кошт — 5 рублёў. Для дзяцей 7-14 гадоў і пенсіянераў — 2,5 рубля, для дзяцей да 6 гадоў, інвалідаў I і II груп — уваход вольны.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём у сёмым па колькасці насельніцтва горадзе краіны будзе хмарна, ападкаў не чакаецца. Слупок тэрмометра размясціцца ля адзнакі +10+12 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі згуляе ў белых майках і трусах (галкіпер — у лімонным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам, асістэнтамі якога стануць Яўген Клімовіч (абодва — Дзяржынск) і Павел Мазура (Маладзечна). Чацвёрты — Данііл Дудаль (Бабруйск).
Інспектар матчу — Алег Коўб (Брэст).
Дэлегат АБФФ — Аляксей Нерушкін (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажуць тэлеканал "Беларусь 5" і сайт sport5.by.







