АРЦЁМ САКАЛОЎСКІ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 26-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 26-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне.
У ганаровай адзінаццадцы ёсць і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выездзе святкавала валявую вікторыю над "Гомелем" — 2:1.
Адзначаным аказаўся Арцём САКАЛОЎСКІ — параўняў лічбы на табло на 26-й хвіліне.
Для маладога хаўбека гэта трэцяе ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 7-га і 9-га).








