ЗНОЎ УЗЯЛІ ВЕРХ НАД МАГІЛЯЎЧАНАМІ
Кантрольны матч
ДЫНАМА-МІНСК — ДНЕПР (МАГІЛЁЎ) — 1:0 (1:0)
МІНСК. 6 чэрвеня. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 14.00.
ДЫНАМА-МІНСК: Радкевіч, Карповіч, Швяцоў (к), Іваноў, Вакуліч (Дубатоўка, 77), Жэчка (Русакоў, 81), Дубатоўка (Турэ, 63), Абдулахі, Малашэвіч (Танкушын, 84), Гвет (Аляксандраў, 77), Аляксандраў (Падстрэлаў, 63).
ГОЛ: 1:0 — Аляксандраў (2, пас — Гвет).
Трэнерскі штаб Аляксандра Шагойкі не мог разлічваць на вялікую групу футбалістаў. Сямёра адправіліся ў нацыянальныя каманды: Міхаіл Казакевіч, Уладзіслаў Калінін, Аляксандр Сялява, Арцём Сакалоўскі, Карэн Варданян — беларускую, Гулжыгіт Алыкулаў — кыргызстанскую, Мустафа Джыме — Цантральнаафрыканскай рэспублікі. Іван Шымаковіч, Ягор Моўчан і Кірыл Цапянкоў працуюць у моладзевай зборнай нашай краіны.
Апроч таго, Раман Бегуноў, Уладзіслаў Полаз і Іван Бахар працягваюць узнаўляцца пасля пашкоджанняў.







