ЗГУЛЯЕМ З "СІЛЕКСАМ" 9 І 16 ЛІПЕНЯ
У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне завершана лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27.
Мінскаму "Дынама", якое знаходзілася ў ліку сеяных каманд, належыць змагацца за пуцёўку ў наступны этап з "Сілексам" з Паўночнай Македоніі.
9 ліпеня "бела-сініх" чакае намінальна дамашні матч, роўна праз тыдзень — сустрэча ў адказ.
Адзначым, што заўтра пройдзе лёсаванне 2-га "кваліфая" гэтага турніру.







