ЗАПРАШАЕМ НА АЎТОГРАФ-СЕСІЮ ФЁДАРА ЛАПАВУХАВА!
У суботу, 13 чэрвеня, "бела-сінія" ў родных сценах пазмагаюцца з "Гомелем" у межах 11-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. Стартавы свісток у паядынку на Нацыянальным футбольным стадыёне прагучыць у 19.00.
А з 18.20 на фан-зоне з боку Партызанскага п-та заўзятараў будзе чакаць Фёдар ЛАПАВУХАЎ, які падпіша іменныя карткі і сфатаграфуецца з усімі ахвочымі.
Выхаванец нашай Акадэміі выступаў за асноўны склад роднага клуба цягам двух сезонаў (2023-24), прычым у абодвух разам з баявымі таварышамі заваяваў чэмпіёнскі тытул. Удзельнік асноўнага этапу Лігі канферэнцый-2024/25, найлепшы футбаліст Беларусі-2024.
У студзені 2025-га перабраўся ў балгарскі ЦСКА з Сафіі. У шэрагах "армейцаў" — уладальнік Кубка краіны-2025/26.







