З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, АНАТОЛЬ ІВАНАВІЧ!
У нядзелю, 14 чэрвеня, беларускі футбольны спецыяліст Анатоль УСЕНКА адзначае 78-ы дзень нараджэння.
Сапраўдны дынамавец, частка легендарнай каманды — чэмпіёна СССР-1982, з’яўляецца Заслужаным трэнерам Рэспублікі Беларусь — за працу з нацыянальнай зборнай краіны па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку, якую прыводзіў да пяці трыумфаў на планетарных форумах.
Анатоль Іванавіч да гэтага часу застаецца актыўным, працягвае развіваць праект "Футбол у кожным сэрцы", дзеліцца з маладым пакаленнем сваім вельмі багатым досведам, аптымізмам і пазітыўнай энергіяй.
Віншуем імянінніка і зычым моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту! Са святам!
Фота: mgatk.by







