ЮРЫЮ ТРУХАНУ — 65!
У пятніцу, 26 чэрвеня, віншаванні з 65-годдзем прымае Юрый ТРУХАН — важны гулец легендарнага склада мінскага "Дынама", якое заваявало тытул чэмпіёна СССР-1982.
Прычым у тым сезоне малады абаронца — дарэчы, ураджэнец нашага горада — з’яўляўся жалезным штыком асноўнай абоймы: узяў удзел у 29 паядынках найвышэйшай лігі. А ўвогуле выступаў за галоўную каманду "бела-сініх" цягам васьмі сезонаў, правёў 161 афіцыйны матч.
Адрасуем Юрыю Антонавічу зычэнні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, душэўнага спакою, як мага болей нагод для шчырых усмешак! Са святам!
Фота: sb.by







