ЯГОР МОЎЧАН ДАВЫКЛІКАНЫ Ў ЗБОРНУЮ U21
Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, рыхтуецца да спарынгаў з равеснікамі з Казахстана.
У першапачатковым спісе былі два футбалісты "бела-сініх" — Іван ШЫМАКОВІЧ і Кірыл ЦАПЯНКОЎ.
Дадатковае запрашэнне прыйшло на вінгера Ягора МОЎЧАНА, які добра праявіў сябе на вясновым адрэзку дыстанцыі ў паядынках найвышэйшай лігі і Кубка.
17-гадовы выхаванец Акадэміі мінскага "Дынама" атрымаў дэбютны выклік у моладзевую каманду Беларусі — і з’яўляецца адзіным гульцом 2008 г.н. у абойме.







