ЯЎГЕН МАЛАШЭВІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 13-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 13-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне.
У ганаровую адзінадцатку ўключаны прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў родных сценах не здолела даціснуць "Віцебск" — нічыя 1:1.
Адзначаным аказаўся 23-гадовы паўабаронца Яўген МАЛАШЭВІЧ — адкрыў лік на за экватарам першага тайма шыкоўным стрэлам з-за межаў штрафной пляцоўкі.








