ВЫЗНАЧЫМ WINLINE-ГУЛЬЦА "ДЫНАМА-МІНСК" У ЧЭРВЕНІ!
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды па выніках першага летняга месяца.
Пераможцу намінацыі чакае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Квінтэт прэтэндэнтаў выглядае так: абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Фаваз АБДУЛАХІ, Яўген МАЛАШЭВІЧ, Ягор МОЎЧАН, Аляксандр СЯЛЯВА.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
У чэрвені войска Аляксандра Шагойкі адолела "Гомель" (2:1), "Слуцк-2024" (2:0), "Нёман" (3:1) і згуляла ўнічыю з "Віцебскам" (1:1).







