ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА ПА ВЫНІКАХ МАЯ!
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды ў заключным вясновым месяцы.
Пераможца намінацыі атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Выбіраць належыць з пяці кандыдатаў — гэта абаронцы Раман БЕГУНОЎ, Уладзіслаў КАЛІНІН, Абдул Азіз ТУРЭ, хаўбекі Арцём САКАЛОЎСКІ, Аляксандр СЯЛЯВА.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
У мае падначаленыя Аляксандра Шагойкі згулялі шэсць паядынкаў: узялі верх над аднаклубнікамі з Брэста (2:1), "Дняпром" (3:1) і "Арсеналам" (1:0), разыйшліся ўнічыю з БАТЭ (0:0), саступілі "МЛ Віцебск" (2:3) і ў айчынным "класіка" ў фінале Кубка краіны (1:1, па пенальці 7:8).







