Наступны матч Віцебск 27 чэрвеня (20:30) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВАЛЯВАЯ ПЕРАМОГА НАД "СЛОНІМАМ-2017"

19.06.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 12-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — СЛОНІМ-2017 — 3:1 (1:1)
МІНСК. 19 чэрвеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 18.30. 100 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Палтаржыцкі (Чэрвень), В.Бучкін (Полацк), І.Харытонаў (Наваполацк).
ДЫНАМА-БДУФК: Буцевіч, Кібак, Нізоўцаў, Чарняўскі (Жыгімонт, 72), Серада, Жывушка (Раптуновіч, 88), Грабцэвіч (к), Дзегцярэнка, Чумак (Цітоў, 90), Лявоненка (Варонін, 46), Дрозд.
Запасныя: Александровіч, Пянкрат, Калесніковіч, Гудач, Юрэвіч, Танкушын.
СЛОНІМ-2017: Сай, Вячорка (к), Аленчаў (Конеў, 63), Папава (Жукоўскі, 75), Сёмін (Мушулаў, 67), Ткацэвіч (М.Чуйко, 63), Чыж, Сокал (Булычоў, 46), Глацько, Ямліханаў, Клунок.
Запасныя: Агапаў, А.Чуйко, Крутарожкін, Калінчанка.
ГАЛЫ: 0:1 — Папава (3). 1:1 — Дрозд (40). 2:1 — Варонін (77). 3:1 — Варонін (89).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Чарняўскі (69).