УЛАДЗІСЛАЎ КАЛІНІН — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 10-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 10-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2026.
У ганаровую адзінадцатку ўключаны прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выездзе зламіла супраціў "Арсенала" з Дзяржынска — 1:0.
Адзначаным аказаўся абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН.








