У МАЛАШЭВІЧА І ДЖЫМЕ — ПА 50 ПАЯДЫНКАЎ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Суботні паядынак з "Віцебскам" (1:1) аказаўся юбілейным — 50-м у форме мінскага "Дынама" для паўабаронцы Яўгена МАЛАШЭВІЧА і форварда Мустафы ДЖЫМЕ.
Абодва выступаюць за "бела-сініх" на працягу паўтара сезона.
У актыве Малашэвіча на гэтым этапе кар’еры — па 8 галоў і выніковых перадач. Вось як выглядае раскладка па турнірах: элитны дывізіён — 39/7+8, Кубак Беларусі — 7/1+0, Суперкубак Беларусі — 1, Ліга чэмпіёнаў — 2, Ліга канферэнцый — 1.
У Джыме — 8 забітых мячоў и 6 "асістаў" у складзе нашай каманды (элітны дывізіён — 37/6+4, Кубак Беларусі — 9/1+2, Ліга чэмпіёнаў — 2/1+0, Ліга канферэнцый — 2).







