У КІРЫЛА ЦАПЯНКОВА — ГОЛ ПЛЮС ПАС У БАРАНАВІЧАХ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, правяла першы з пары запланаваных спарынгаў з равеснікамі з Казахстана. І атрымала перамогу 2:0, забіўшы на 2-й і 18-й хвілінах.
У стартавым складзе на газоне "Гарадскога" ў Баранавічах з’явілася трыа футбалістаў мінскага "Дынама". Прычым хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ аказаўся галоўным героем дня: адкрыў лік, а потым адзначыўся выніковай перадачай.
Брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ здолеў адгуляць "на нуль", 17-гадовы вінгер Ягор МОЎЧАН, які дэбютаваў на такім узроўні, папоўніў асабісты прафайл асістэнцкім балам.
Гэтыя супернікі сустрэнуцца яшчэ раз у панядзелак, 8 чэрвеня, на сталічным стадыёне "Трактар" (пачатак у 18.00).
Фота: abff.by







