У АЛЯКСАНДРА СЯЛЯВЫ — 100 ГУЛЬНЯЎ ЗА "БЕЛА-СІНІХ"
Суботні паядынак з "Гомелем" (2:1) аказаўся для Аляксандра СЯЛЯВЫ юбілейным — 100-м у форме мінскага "Дынама".
Ураджэнец Бялынічаў дэбютаваў за нашу каманду 13 сакавіка 2021-га — у дамашняй сустрэчы з "Тарпеда"-БелАЗам.
Падчас выступленняў у складзе "бела-сініх" апорны паўабаронца забіў тры мячы і зрабіў пяць выніковых перадач.
Вось як выглядае расклад па турнірах: элітны дывізіён — 76/3+5, Кубак Беларусі — 9, Суперкубак Беларусі — 1, Ліга чэмпіёнаў — 4, Ліга Еўропы — 4, Ліга канферэнцый — 6.







