ТРЫ ПРЫЗЫ ДЛЯ ТЫХ, ХТО НАБУДЗЕ МАТЧАВЫЯ ПРАГРАМКІ
У суботу, 27 чэрвеня, "бела-сінія" прымуць "Віцебск" на Нацыянальным футбольным стадыёне — у межах 13-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2026. Стартавы свісток прагучыць у 20.30.
А паміж таймамі супрацьстаяння сваіх уладальнікаў знойдуць крутыя прызы:
- фірмовая байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline;
- дынамаўская кепка;
- мясны бокс ад Hopper.
Для таго каб удзельнічаць у розыгрышы, неабходна купіць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, які размешчаны каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







