ТРЫ ПРЫЗА — ДЛЯ ТЫХ, ХТО КУПІЦЬ ПРАГРАМКІ
Цэнтральны паядынак 11-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026 будзе згуляны на сталічным Нацыянальным футбольным стадыёне. У суботу, 13 чэрвеня, у 19.00 "бела-сінія" пачнуць высвятляць адносіны з таблічным пераследнікам "Гомелем".
А ў перапынку — прыкладна ў 19.50 — сваіх уладальнікаў знойдуць крутыя прызы:
- дынамаўская кепка;
- майка ад тытульнага партнёра клуба — кампаніі Winline;
- мясны бокс ад Hopper.
Для ўдзелу ў розыгрышы трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, размешчаным каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







