СЁННЯ ЎЛАДЗІМІРУ ЖУРАВЕЛЮ СПОЎНІЛАСЯ Б 55 ГАДОЎ…
У аўторак, 9 чэрвеня, мог бы адсвяткаваць 55-ы дзень нараджэння Ўладзімір ЖУРАВЕЛЬ. Але сэрца экс-футбаліста і настаўніка мінскага "Дынама" прыпынілася 18 лістапада 2018 года пасля працяглай хваробы…
Тут крэатыўны паўабаронца выступаў цягам амаль дзевяці сезонаў, доўгі час насіў капітанскую павязку на рукаве, станавіўся шасціразовым чэмпіёнам (1992, 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995-о, 1997) і двухразовым уладальнікам Кубка Беларусі (1992, 1993/94), правёў 208 афіцыйных паядынкаў, забіў 24 мячы.
Як галоўны трэнер упершыню ў гісторыі вывеў каманду ў групавы раўнд Лігі Еўропы — у розыгрышы-2014/15.
Дзякуй за усё, Уладзімір Іванавіч! Вечная памяць…







