СУПЕРНІК ЗА ВЫХАД У ВЫРАШАЛЬНЫ ЭТАП — "ДНЕПР"
У сталічным Доме футбола адбылося лёсаванне 1/2 фіналу жаночага Кубка краіны-2026.
Шасціразоваму ўладальніку трафея сталічнаму "Дынама"-БДУФК належыць змагацца з магілёўскім "Дняпром". Першая гульня — 4-5 ліпеня ва ўсходнім абласным цэнтры. Паядынак у адказ пройдзе праз тры тыдні.
Пуцёўку ў вырашальны этап таксама аспрэчаць "Віцебск" і "Мінск".
Фота: пресс-служба ФК "Днепр"







