СТАЛІЧНАЕ ДЭРБІ ПРОЙДЗЕ 2 ЛІПЕНЯ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла расклад матчаў 14-га і 15-га тураў чэмпіяната краіны-2026 у элітным дывізіёне.
Адзначым, што "бела-сініх" чакае толькі выязное сталічнае дэрбі. Дамашняя гульня з супернікамі з Наваполацка перанесена на больш позні тэрмін з-за ўдзелу падначаленых Аляксандра Шагойкі ў стартавым кваліфікацыйным раўндзе Лігі канферэнцый УЕФА-2026/27.
Тур 14 Чацвер, 2 ліпеня Мінск — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 20.00
Тур 15 Перанос ДЫНАМА-МІНСК — Нафтан







