"СЛУЦК-2024" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У сераду, 17 чэрвеня, нашу каманду чакае старт у Кубку краіны-2026/27. У паядынку 1/16 фіналу належыць на выездзе змагацца з лідарам айчыннай першай лігі — "Слуцкам-2024" на мясцовым стадыёне "Гарадскі" (вул. Віленская, 14). Пачатак у 18.30.
КВІТКІ
Кошт — 7 рублёў (для пенсіянераў і дзяцей да 14 гадоў — 5).
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў "цукровым" райцэнтры будзе хмарна, магчымы дождж — пры тэмпературы +16+18 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі выйдзе на газон у сініх майках і трусах (галкіпер — цалкам у салатавым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Дубатоўкам, асістэнтамі якога стануць Артур Серык і Ігар Марашан. Чацвёрты — Станіслаў Якуцэвіч (усе — Гродна).
Інспектар матчу — Аляксандр Чэрнік.
Дэлегат АБФФ — Віктар Мацюшаў (абодва — Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5".







