СЭЙВ МІХАІЛА КАЗАКЕВІЧА — НАЙЛЕПШЫ Ў 10-Ы ГУЛЬНЯВЫ ДЗЕНЬ
АБФФ працягвае падводзіць вынікі 10-га тура чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
Аўтарам найлепшага сэйва прызнаны брамнік "бела-сініх" Міхаіл КАЗАКЕВІЧ, які на 13-й хвіліне гасцявога супрацьстаяння з дзяржынскім "Арсеналам" (1:0) выратаваў пасля няпростага стрэла з блізкай адлегласці.
Адзначым, што ў гэтым розыгрышы найвышэйшай лігі ў актыве нашага галкіпера значыцца чатыры "сухіх" матчы.







