РЫХТУЕМСЯ ДА НЯПРОСТАГА ДАМАШНЯГА ПАЯДЫНКУ
Ужо паслязаўтра "бела-сінія" адкрыюць гульнявую праграму летняй часткі чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне.
На газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна належыць змагацца з "Гомелем", які размяшчаецца ў табліцы радком ніжэй.
Падрыхтоўку да няпростага дамашняга паядынку падначаленыя Аляксандра Шагойкі вядуць на клубнай базе ў Стайках. Прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фотаздымкаў з адной з нядаўніх трэніровак.















