ПЕРШАЯ ЛІГА: З БАТЭ-2 ПАЗМАГАЕМСЯ НА САК "АЛІМПІЙСКІ"
У нядзелю, 14 чэрвеня, нашы рэзервісты пастараюцца працягнуць сваю бяспройгрышную серыю ў Д2. Супернічаць у межах 11-га тура належыць на выездзе з барысаўскім БАТЭ-2. Паядынак пройдзе на "сінтэтыцы" прагучыць у 17.00. Уваход вольны.
Дынамаўская моладзь з’явіцца на газоне ў сініх майках і трусах (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада з Гродна на чале з Дзмітрыем Дубатоўкам, асіставаць якому будуць Артур Серык і Ігар Марашан. Чацвёрты — Віталь Паўтаржыцкі (Чэрвень). Інспектар матчу — Аляксандр Чэрнік (Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







