ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "ЮНІ ІКС ЛАБС"
Праграму дамашніх паядынкаў гэтага лета нашы дублёры адкрыюць у суботу, 6 чэрвеня. Высвятляць адносіны з землякамі з "Юні Ікс Лабс" належыць на "сінтэтыцы" роднага "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышелескага, 4А. Стартавы свісток у супрацьстаянні 10-га тура айчыннага Д2 прагучыць у 15.00.
Уваход на трыбуны вольны. Запрашаем падтрымаць войска Сяргея Яромкі!
Гаспадары апрануць белыя майкі і трусы (галкіпер — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Мікітам Шыянам, асіставаць якому будуць Яўген Клімовіч (абодва — Дзяржынск) і Павел Мазура (Маладзечна). Чацвёрты — Дзмітрый Шэўчык (Мінск). Інспектар матчу — Юрый Кунцэвіч (Гродна).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.







