ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА СУПРАЦЬ АДНАГО З ЛІДАРАЎ
У пятніцу, 19 чэрвеня, стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А прыме паядынак 12-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2026.
Нашы рэзервісты згуляюць са "Слонімам-2017", які зараз займае 3-ю таблічны радок. Пачатак у 18.30.
Уваход вольны. Чакаем заўзятараў на трыбунах!
Гаспадары апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — увесь у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Віталем Палтаржыцкім (Чэрвень), асіставаць якому будуць Вячаслаў Бучкін (Полацк) і Ігар Харытонаў (Наваполацк). Чацвёрты — Іван Кавальскі. Інспектар матчу — Валерый Вялічка (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.







