"НЁМАН" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У нядзелю, 21 чэрвеня, нашу каманду чакае вельмі няпросты паядынак. У межах 12-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026 належыць адправіцца ў госці да гарадзенскага "Нёмана". Стартавы свісток на стадыёне ГАКЦАР (вул. Камунальная, 3А) прагучыць у 20.00.
КВІТКІ
Уваход на трыбуны — вольны.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 1.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў заходнім абласным цэнтры будзе хмарна, прагназуюць дождж. Слупок тэрмометра размясціцца ў адзнакі +21+23 градуса.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі з’явіцца на газоне ў белых майках і трусах (брамнік — увесь у лімонным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Дзяніс Васкабойны (Гродна).
Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна).
Дэлегат АБФФ — Аляксей Нерушкін (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Цікавае супрацьстаянне пакажуць тэлеканал "Беларусь 5" і Youtube-канал АБФФ.







