НАШЫХ РЭЗЕРВІСТАЎ ЧАКАЮЦЬ ЦІКАВЫЯ ПАЯДЫНКІ
Каманда "бела-сініх", якая выступае ў чэмпіянаце краіны-2026 у першай лізе, атрымала поўную інфармацыю пра яшчэ дзве гульні.
У нядзелю, 14 чэрвеня, "Дынама"-БДУФК адправіцца ў госці да прынцоповага суперніка — барысаўскага БАТЭ-2. Пачатак а 17-й гадзіне.
У пятніцу, 19-га, падначаленыя Сяргея Яромкі ў родных сценах пазмагаюцца са "Слонімам-2017" — на гэты момант лідара таблічнай гонкі. Стартавы свісток прагучыць у 18.30.
Абодва паядынкі ў жывым эфіры пакажа Youtube-канал АБФФ.
Фота: vk.com/fcmolodechno







