Наступны матч Гомель 13 чэрвеня (19:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ ПЕРАМАГЛІ НА СВАІМ ПОЛІ

6.06.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 10-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ЮНІ ІКС ЛАБС (МІНСК) — 2:1 (1:1)
МІНСК. 6 чэрвеня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 15.00. 85 гледачоў.
СУДДЗІ: М.Шыян, Я.Клімовіч (абодва — Дзяржынск), П.Мазура (Маладзечна).
ДЫНАМА-БДУФК: Александровіч, Кібак, Нізоўцаў, Чарняўскі, Серада, Варонін (Гудач, 46), Жывушка (к), Дзегцярэнка (Грабцэвіч, 46), Заблоцкі (Чумак, 46), Луцковіч (Васкабойнікаў, 55), Дрозд. 
Запасныя: Буцевіч, Пянкрат, Жыгімонт, Паборцаў, Цітоў, Лявоненка.
ЮНІ ІКС ЛАБС: Каўрук, Туравец, Вакуліч (к) (Амялюсік, 63), Падбярэзны, Нарчук, Селіванаў (Храмцэвіч, 46), Кляньё (Нгінцоп, 63), Хвастовіч, Кротаў (Война, 69), Фяжэнка (Сямёнаў, 69), Радзькоў.
Запасныя: Бабаеў, Сакута, Сідаровіч, Касцюковіч, Чаргейка.
ГАЛЫ: 0:1 — Кляньё (21). 1:1 — Луцковіч (42, з пенальці за фол супраць Луцковіча). 2:1 — Чумак (91+, пас — Жывушка).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Нізоўцаў (30), Кляньё (34), Чарняўскі (51), Луцковіч (53), Нарчук (61), Чумак (68), Кібак (80), Туравец (пасля фінальнага свістка).