НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ СУСТРЭНУЦЦА З "СЕРВЕТАМ"
Адбылося лёсаванне другога кваліфікацыйнага раўнда жаночай Лігі чэмпіёнаў-2026/27.
Мінскае "Дынама"-БДУФК трапіла ў групу 3 — і згуляе з "Серветам" з Жэневы, наймацнейшым клубам Швейцарыі па выніках мінулага сезона. Гэты паядынак пройдзе 5 жніўня.
У выпадку поспеху падначаленыя Юрыя Малеева трыма днямі пазней пазмагаюцца з пераможцам у пары "Брэйдаблік" (Ісландыя) — "Актабэ" (Казахстан).
Гаспадар квартэту будзе вызначаны заўтра.







