МУСТАФА ДЖЫМЕ ЯШЧЭ РАЗ ЗГУЛЯЎ У МАРОКА
Нацыянальная зборная Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі запоўніла чэрвеньскую міжнародную паўзу парай спарынгаў. Спачатку не вызначыла мацнейшага ў супрацьстаянні з апанентамі з Тога (1:1), потым саступіла ангольцам — 0:3.
Абодва паядынкі адбыліся ў Марока. У сённяшнім форвард мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ выйшаў на замену на 56-й хвіліне.
Восенню каманда ЦАР стартуе ў кваліфікацыі кантынентальнага Кубка-2027. Канкурэнтамі ў барацьбе за пуцёўкі ў фінальны турнір у межах групы F акажуцца супернікі з Буркіна-Фасо, Беніна і Маўрытаніі.







