МУСТАФА ДЖЫМЕ ПРАВЁЎ ТАЙМ ЗА РОДНУЮ ЗБОРНУЮ
Галоўная каманда Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі пачала выконваць чэрвеньскую спарынг-праграму ў Марока. І разыйшліся мірам 1:1 з апанентамі з Тога. Прычым адкрыла лік на 26-й хвіліне, але прапусціла на 60-й.
У паядынку прыняў удзел нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ — правёў другі тайм.
У аўторак, 9 чэрвеня, зборную ЦАР чакае сустрэча з ангольцамі.







