МОЛАДЗЕВЫ СКЛАД ПАЕДЗЕ НА ПОЎДЗЕНЬ МІНШЧЫНЫ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад паядынкаў 14-га і 15-га тураў чэмпіянату краіны-2026 у першай лізе.
На гэтым адрэзку дыстанцыі нашай рэзервовай камандзе на чале з Сяргеем Яромкам належыць двойчы запар паехаць на поўдзень Мінскай вобласці.
Тур 14 Субота, 4 ліпеня Салігорск — ДЫНАМА-БДУФК 15.00
Тур 15 Субота, 11 ліпеня Слуцк-2024 — ДЫНАМА-БДУФК 15.30
У жывым эфіры матч пакажа Youtube-канал АБФФ.







