МОЛАДЗЕВАЯ ЗБОРНАЯ ЗНОЎ УЗЯЛА ВЕРХ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, закрыла чэрвеньскую спарынг-праграму. І зноў аказалася мацнейшымі за равеснікаў з Казахстана — 2:1, прычым святкавала валявую перамогу.
На газон сталічнага стадыёна "Трактар" выйшла трыа прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Хаўбека Кірыла ЦАПЯНКОВА замянілі на 79-й хвіліне, брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і вінгер Ягор МОЎЧАН былі ўзняты з лаўкі запасных на 46-й.
Нагадаем, што некалькімі днямі раней беларуская моладзевая каманда ўзяла верх у Баранавічах — 2:0.







