МІХАІЛ АЛЯКСАНДРАЎ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 11-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 11-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе.
У ганаровую адзінадцатку ўключаны прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў родных сценах адолела "Гомель" — 2:1.
Адзначаным аказаўся 19-гадовы Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ — на 22-й хвіліне падвоіў перавагу гаспадароў.








