МІХАІЛ АЛЯКСАНДРАЎ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ГОМЕЛЕМ"
У суботу, 13 чэрвеня, "бела-сінія" ўзначалілі табліцу чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне. Гэта стала магчымым дзякуючы поспеху ў дамашнім супрацьстаянні з "Гомелем" — 2:1 у межах 11-га тура.
Лаўры MVP у складзе мінскага "Дынама" атрымаў Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, які на 22-й хвіліне забіў нізавым стрэлам з мяжы штрафной пляцоўкі.
Пасля фінальнага свістка 19-гадоваму ўніверсалу ўручылі адмысловы прыз ад Hopper.







