КРОК У НАСТУПНЫ ЭТАП
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны завершыла выступленні ў групе 6 дывізіёна "С" адборачнай кампаніі чэмпіянату свету-2027. Прычым у заключным, намінальна дамашнім паядынку з армянкамі павінна была перамагаць. На шчасце, атрымалася вырашыць задачу — 6:0.
Унёсак у гэта дасягненне зрабілі дзве футбалісткі мінскага "Дынама"-БДУФК. Форварда Ганну СІНЯЎСКУЮ, якая на 56-й хвіліне павялічыла лік да 4:0, на 72-й замяніла хаўбек Лія ЦІХАМІРАВА.
Вынік. 1. БЕЛАРУСЬ — 9. 2. Казахстан — 7. 3. Арменія — 1.
Восенню падначаленых Вячаслава Грыгарава чакае ўдзел у плэй-оф за выхад у фінальны турнір планетарнага форума.
Фота: vk.com/wfbelarus







