КІРЫЛ КАПЛЕНКА РАЗВІТАЎСЯ З МІНСКІМ "ДЫНАМА"
Па пагадненні бакоў прыпынена дзеянне кантракта паміж нашым клубам і паўабаронцам Кірылам КАПЛЕНКАМ.
Гэты футбаліст правёў адзін паядынак за асноўны склад "бела-сініх". Апроч таго, шэсць разоў выходзіў на газон у форме першалігавага "Дынама"-БДУФК (4 галы + 1 асістэнцкі бал).
Зычым Кірылу поспехаў на новым працоўным месцы!







