КІРЫЛ ЦАПЯНКОЎ ПЕРАБРАЎСЯ Ў МАГІЛЁЎ
Паміж нашым клубам і "Дняпром" падпісаны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім паўабаронца Кірыл ЦАПЯНКОЎ становіцца гульцом магіляўчан.
Ураджэнец Шклова выступаў у форме "бела-сініх" на працягу паўтара сезона, дапамог заваяваць Суперкубак краіны і срэбраныя медалі найвышэйшай лігі. Правёў за мінскае "Дынама" 32 афіцыйныя паядынкі, забіў тры мячы і аддаў шэсць выніковых пасоў (чэмпіянат — 24/3+6, Кубак — 5, Суперкубак — 1, Ліга канферэнцый — 2).
Дзякуем Кірылу за працу і зычым поспехаў у далейшай кар’еры!







