КАРЭН ВАРДАНЯН — З ДЭБЮТНЫМ ГОЛАМ ЗА ЗБОРНУЮ
Галоўная каманда нашай краіны згуляла яшчэ адзін кантрольны паядынак на сталічным Нацыянальным футбольным стадыёне. І разыйшлася ўнічыю 2:2 з супернікамі з Буркіна-Фасо, прычым вяла з розніцай у два мячы.
На газоне з’явілася трыа мінскіх дынамаўцаў. Абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН быў кінуты ў бой на 46-й хвіліне, нападнік Карэн ВАРДАНЯН — на 62-й, а на 67-й падвоіў перавагу гаспадароў. Хаўбека Арцёма САКАЛОЎСКАГА ўзнялі з лаўкі запасных на 71-й.
Нагадаем, што некалькімі днямі раней беларусы разграмілі сірыйцаў — 4:1.







