КАНТРОЛЬНАЯ ГУЛЬНЯ З "ДНЯПРОМ" ПРОЙДЗЕ Ў ЗАКРЫТЫМ РЭЖЫМЕ
Двухтыднёвую паўзу ў айчынным элітным дывізіёне-2026 падначаленыя Аляксандра Шагойкі запоўняць спарынгам. Супернікам стане магілёўскі "Днепр", які наша каманда нядаўна адолела ў дамашнім чэмпіянатным паядынку (3:1).
Гульня адбудзецца на асноўным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" ў суботу, 6 чэвреня, але пройдзе ў закрытым рэжыме, без допуску заўзятараў. Трансляцыі таксама не запланавана.
На Youtube-канале "бела-сініх" будзе размешчана відэаагляд матчу.







