ІНФАРМАЦЫЯ ПА ПАЯДЫНКАХ З "СІЛЕКСАМ"
Менш за тры тыдні да старту "бела-сініх" у Лізе канферэнцый-2026/27.
Намінальна дамашняя гульня з паўночнамакедонскім "Сілексам" адбудзецца ў чацвер, 9 ліпеня, у Балгарыі. Арэна паядынку — стадыён "Берое" ў горадзе Стара Загора. Пачатак у 20.00 па мясцовым часе (супадае з беларускім).
Матч пройдзе пры пустых трыбунах.
Сустрэча ў адказ — 16 чэрвеня ў Скоп’е, на полі трэніровачнага цэнтра "Петар Мілашэўскі". Пачатак у 20.00 (21.00 па беларускім).







