ГУЛЕЦ "БЕЛА-СІНІХ" — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ГОЛА ЎІК-ЭНДА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" падвяла індывідуальныя вынікі 13-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026.
У прыватнасці, была вызначана пяцёрка самых эфектных галоў. Гэты спіс узначаліў мінскі дынамавец Яўген МАЛАШЭВІЧ.
На 25-й хвіліне дамашняга матчу з "Віцебскам" (1:1) хаўбек "бела-сініх" выдатна стрэліў з сярэдняй дыстанцыі — мяч заляцеў у верхні вугал варот.







