"ГОМЕЛЬ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 27 ЧЭРВЕНЯ Ў 16.00
У выходныя пройдуць супрацьстаянні 9-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2026.
Шасціразовы ўладальнік галоўнага нацыянальнага тытула — "Дынама"-БДУФК — у суботу, 27 чэрвеня, на выездзе згуляе з "Гомелем". Суперніцы сустрэнуцца ў Добрушы, на стадыёне "Юнацтва" (вул. Войкава, 2Б). Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Нашы дзяўчаты з’явяцца на газоне ў сініх майках і трусах (галкіпер — увесь у чырвоным).
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Крысціна Кузьменка (Мазыр), памочнікі — Арцём Маркусенка (Жлобін) і Міхаіл Кіркіцкі (Гродна). Чацвёрты — Мікіта Іваноў. Інспектар матчу — Міхаіл Сокараў (абодва — Гомель).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







