ГЛЕБ ГУРБАН — ФУТБАЛІСТ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Подпіс пад кантрактам з "бела-сінімі" паставіў флангавы абаронца Глеб ГУРБАН.

Наш навабранец нарадзіўся 15 мая 2001-га ў сталіцы Беларусі. Выхаванец ФК "Мінск" (першы трэнер Сяргей Міхайлавіч Шчука), за галоўную каманду дэбютаваў 14 верасня 2019-га ў выязной чэмпіянатнай сустрэчы з дынамаўцамі Брэста. На правах арэнды выступаў за "Смалявічы" (2020) і "Оршу" (2021).
Напачатку 2022-га вярнуўся ў склад "гараджан", дзе цягам двух з паловай сезонаў з’яўляўся гульцом асноўнай абоймы. У верасні 2024-га перабраўся ў расійскі СКА з Хабараўска (Д2; 44 матчы, чатыры выніковыя перадачы), з якім развітаўся на мінулым тыдні.

У беларускай найвышэйшай лізе правёў 64 паядынкі (гол плюс два асістэнцкіх балы).
Глеб, ласкава вітаем! Зычым дабіцца максімальных поспехаў у форме мінскага "Дынама"!








