ФУТБАЛІСТКІ "ДЫНАМА"-БДУФК ЗАБІЛІ ЗА ЗБОРНУЮ WU19
Зборная нашай краіны, укамплектаваная дзяўчатамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, згуляла ў сталіцы кантрольныя паядынкі.
У заяўцы былі чатыры футбалісткі "Дынама"-БДУФК — брамнік Злата МУЛЯРОВА, абаронца Дар’я САСНОЎСКАЯ, хаўбекі Караліна ГУЗОЎСКАЯ і Любоў КАРНЯЕНКА.
4.6. БЕЛАРУСЬ WU19 — СКА-1938 (МІНСК) — 1:1 (КАРНЯЕНКА забіла на 12-й хвіліне)
6.6. БЕЛАРУСЬ WU19 — СКА-1938 — 3:0 (ГУЗОЎСКАЯ адкрыла лік на 37-й)
Для падначаленых Яны Вышэдкі гэта этап падрыхтоўкі да адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2026 WU19.
Фота: t.me/abffby







