ЭДУАРД ВАСІЛЬЕВІЧ, З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!
У аўторак, 2 чэрвеня, 84 гады спаўняецца легендзе беларускага футбола Эдуарду МАЛАФЕЕВУ.
Гэты чалавек пакінуў велізарны след у гісторыі нашага клуба. Спачатку як нападнік, які правёў тут больш за 300 паядынкаў, забіў 117 мячоў, станавіўся бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР-1963. Потым як галоўны трэнер, пад кіраўніцтвам якога "бела-сінія" заваявалі залатыя медалі саюзнага топ-дывізіёна ў 1982-м.
ФК "Дынама-Мінск" разам з усімі заўзятарамі шчыра віншуюць Эдуарда Васільевіча, зычаць здароўя, сямейнага дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця!
Са святам!







